Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Туркменістана і пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў прыняць удзел у дзелавым візіце ў г. Ашхабад (Туркменістан) з 22 па 27 мая 2025 г. (з улікам часу на дарогу).
Праграмай візіту прадугледжана: наведванне туркменскай універсальнай міжнароднай выстаўкі «Белы горад – Ашхабад», якая ахоплівае ўвесь спектр жыццядзейнасці сталіцы; правядзенне на пляцоўках ГПП Туркменістана двухбаковых перагавораў з туркменскімі прадпрыемствамі з мэтай устанаўлення прамых кантактаў; удзел у рабоце круглага стала ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Туркменістане; наведванне туркменскіх прадпрыемстваў у залежнасці ад профілю і пажаданняў беларускага прадпрыемства.
Арганізацыйныя расходы Мінскага аддзялення БелГПП будуць аплачвацца па безнаяўным разліку ў беларускіх рублях згодна з дагаворам, зыходзячы ад агульнай колькасці ўдзельнікаў і ўключаюць у сябе: візавую падтрымку, арганізацыю дзелавой праграмы, наведванне выстаўкі, браніраванне гасцініцы, трансферы па праграме.
Дадаткова аплачваецца: авіябілет па маршруце Мінск – Дубай – Ашхабад – Дубай – Мінск (ад 3 600 бел. руб.), пражыванне ў гасцініцы (да 135 дол. ЗША/суткі), віза 35 дол. ЗША, сутачныя расходы ў адпаведнасці з нормамі.
У выпадку зацікаўленасці прыняць удзел у візіце просім да 3 сакавіка прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Кантактныя даныя: тэл.: +375 17 2895680, +375 29 3896779 ці e-mail: eet@tppm.by.