Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка ўдастоены найвышэйшай узнагароды РГА «Белая Русь»
3 лютага 2025 г.

За асабісты ўклад у развіццё Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», ініцыятыўнасць і адказнасць падчас выканання статутных задач генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка ўдастоены найвышэйшай узнагароды РГА «Белая Русь» – Ганаровай граматы.

Узнагароджанне правёў старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў у рамках пашыранага пасяджэння Рэспубліканскага Савета, дзе Сяргей Набешка прыняў удзел у якасці ганаровага госця.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы грамадскага аб’яднання за 2024 год і акрэслены планы на 2025-ы.

Па словах Алега Раманава, РГА «Белая Русь» прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах у рамках Года добраўпарадкавання. «Кожнае раённае аддзяленне возьме на сябе рэалізацыю не менш як аднаго праекта па навядзенні парадку на зямлі, да чаго цягам года могуць далучыцца ўсе неабыякавыя грамадзяне, патрыёты. Спадзяемся, што гэта стане важкім укладам у вырашэнне вялікіх задач, якія дзяржава ставіць перад народам і ўсёй грамадзянскай супольнасцю на Год добраўпарадкавання», – адзначыў ён.

На пасяджэнні таксама былі абазначаны ключавыя напрамкі ў рабоце з моладдзю, гуманітарнай дзейнасці, пытаннях падрыхтоўкі і святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Відэа