Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"
23 снежня 2024 г

Напярэдадні навагодніх святаў у ДУА «Радашковіцкая сярэдняя школа №2» адбылося яркае святочнае мерапрыемства для дзяцей-сірот і тых, хто застаўся без апекі бацькоў. Вучні падрыхтавалі для гасцей захапляльнае навагодняе дзейства, напоўненае радасцю і чараўніцтвам.

 У гэты асаблівы дзень дзеці адчулі атмасферу цеплыні і клопату, а таксама атрымалі ад кіраўніцтва Мінскага аддзялення БелГПП цудоўныя падарункі, якія дапамогуць дзецям развівацца і атрымаць новыя веды.

 Няхай жа гэтае і наступныя святы прынясуць радасць кожнаму дзіцяці! 

Фота
Відэа