Аддзелам экспертыз і сертыфікацыі машын і абсталявання Унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне БелГПП» выдадзены першы Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці ў электронным выглядзе з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.
«Лічбавізацыя бізнес-працэсаў – гэта ўжо зусім не будучыня, гэта – сучаснасць. І палаты могуць зрабіць свой значны ўклад ва ўкараненне і пашырэнне дзелавога ўзаемадзеяння паміж краінамі», – старшыня БелГПП Мятлікаў М.М.
Усталёўваючы ўзаемадзеянне з заказчыкамі, важна адпавядаць новым выклікам часу.
Да ліку такіх фарматаў належыць укараненне электронных сертыфікатаў пацверджання ўласнай вытворчасці і паходжання тавараў.
З 2025 года Беларуская гандлёва-прамысловая палата плануе пачаць паўнавартаснае афармленне сертыфіката ўласнай вытворчасці ў электронным выглядзе.
У ліку пераваг такой формы дакументаў – спрашчэнне працэдуры для заказчыка, аптымізацыя бізнес-працэсаў палат, якія выдаюць сертыфікат.
Акрамя таго, выдача сертыфікатаў уласнай вытворчасці ў электронным выглядзе разглядаецца ў якасці значнага кроку ў падрыхтоўцы да выдачы ў электроннай форме сертыфіката паходжання тавару праз прызму інтарэсаў краін СНД, зняцця бар’ераў на шляху руху тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Расіяй.
У рамках заключанага Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні – галоўны рэсурс – знаходзіцца ў выкарыстанні электроннай формы сертыфіката аб паходжанні тавару формы СТ-1, які БелГПП плануе ўкараніць да канца наступнага года.