Сергей Владимирович НАБЕШКО

Гісторыя аддзялення вядзе адлік з чэрвеня 1963 года, калі ў Гродне было адкрыта бюро таварных экспертыз па Гродзенскай вобласці Беларускага аддзялення Усесаюзнай гандлёвай палаты. У 1972 годзе бюро было пераўтворана ў Гродзенскае абласное бюро таварных экспертыз Гандлёва-прамысловай палаты БССР, а ў 1992 годзе -у Гродзенскае аддзяленне Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Беларусь. У склад аддзялення ўваходзяць 6 філіялаў у найбольш прамыслова развітых рэгіёнах вобласці.

Шырокая сфера дзейнасці аддзялення абумоўлена выгадным геаграфічным становішчам Гродзенскай вобласці, якая мяжуе з Літвой і Польшчай.

Важную ролю ў рабоце прадпрыемства адыгрывае свабодная эканамічная зона "Гроднаінвест", а таксама Еўрарэгіён "Нёман", што аб'ядноўвае прыгранічныя тэрыторыі Беларусі, Літвы, Польшчы і шэраг раёнаў Калінінградскай вобласці.

Актыўна развіваецца знешнеэканамічнае супрацоўніцтва аддзялення з замежнымі партнёрамі. Падпісана больш за 60 пагадненняў з рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі і іншымі арганізацыямі Балгарыі, Казахстана, Кітая, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі і іншых краін.