СЕРТЫФІКАТ ПРАДУКЦЫІ ЎНАСНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ

Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці выдаецца Унітарным прадпрыемствам «Мінскае аддзяленне БелГПП» зацікаўленай юрыдычнай асобе (або індывідуальнаму прадпрымальніку), зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, якая вырабляе прадукцыю, пасля правядзення экспертызы на падставе акта экспертызы па аднясенні прадукцыі да прадукцыі ўласнай вытворчасці.

Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці пацвярджае, што прадукцыя, якая вырабляецца заяўнікам, сапраўды з'яўляецца прадукцыяй уласнай вытворчасці.

Наяўнасць гэтага сертыфіката дазваляе вытворцу прадукцыі атрымаць права на падатковыя, мытныя і іншыя віды льгот, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Наяўнасць сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца адной з галоўных умоў для ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, або закупак за кошт уласных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.



Наверх