Што такое штрыхавы код

Штрыхавы код уяўляе сабой чаргаванне штрыхоў і прабелаў рознай таўшчыні і шагу, якія аптычна счытваюцца шляхам папярочнага сканіравання.

Гэта знакавы ключ да інфармацыі ў базах даных. Яго прызначэнне - унікальная сувязь з інфармацыяй, захаванай унутры камп'ютарнай сістэмы, якая можа быць аўтаматычна хутка, лёгка і дакладна атрымана з базы даных.

Але першаасновай сістэмы штрыхавога кадзіравання з'яўляецца таварны нумар, які не суадносіцца з якім-небудзь значэннем і не нясе інфармацыі аб тавары. Падобна да нумара тэлефона або дзяржаўнага знака аўтамабіля, таварны нумар сам па сабе нічога не значыць. Такі падыход прадугледжвае, што інфармацыя, якая адносіцца да тавару, змешчана толькі ў суправаджальнай дакументацыі і базе даных камп'ютара.