Сярод мноства задач, звязаных з першасным зборам інфармацыі, можна выдзеліць аўтаматычную ідэнтыфікацыю (распазнаванне і адрозніванне) разнародных прадметаў (тавары, інвентар, багаж, дакументы і да т.п.). Яе вырашэнне прадугледжвае выкананне наступных крокаў: прысваенне кожнаму прадмету пэўнага ідэнтыфікатара (нумара або кода), нанясенне на прадмет спецыялізаванай меткі, якая змяшчае ідэнтыфікатар, счытванне даных з меткі лічбавым устройствам і перавод даных меткі ў электронны выгляд.
У якасці ідэнтыфікатара можна выкарыстоўваць графічныя, магнітныя, радыёчастотныя і электронныя меткі. Усе яны прызначаны для аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і знаходзяць прымяненне ў розных сферах, але найбольшай папулярнасцю карыстаецца графічная метка ў выглядзе штрыхавога кода.
Штрыхавы код і сучасная ўпакоўка - два непадзельныя элементы, што суправаджаюць любы тавар, які заслугоўвае называцца таварам. Гандлёва-рознічная сетка, асабліва склады і супермаркеты, прад'яўляюць усё больш высокія патрабаванні да якасці друку і нанясення штрыхавога кода на ўпакоўку і этыкетку. У асноўным гэта звязана з выкарыстаннем сучасных сродкаў аўтаматызацыі складскога ўліку, руху тавараў, продажу на аснове тэхналогій штрыхавога кадзіравання.
Для атрымання штрыхавога кода неабходна запоўніць заяву на правядзенне работ па распрацоўцы майстар-файлаў.